Помнік 1000-годдзю Брэста - адно з самых наведвальных месцаў у турыстаў

4 сентября 2019

Горад-юбіляр  Брэст. Сёння асобна спынімся на адной з галоўных славутасцяў -  манумент на вуліцы Савецкай. Помнік - праца мясцовых майстроў На ім праілюстраваны асобы і падзеі, якія звязвае горад над Бугам, пачынаючы з года заснавання. Пра тое, як стваралася наглядная гісторыя, рэпартаж Аляксандра Лучонка. 


Скрыжаванне вуліцы Гогаля і Савецкай. Гістарычная частка горада. Адзін з самых вядомых сімвалаў тут з'явіўся 10 гадоў таму. Ініцыятыва мясцовых жыхароў, распавядае свайму ўнуку Зоя Вайткоўская. Сродкі збіралі ўсім Брэстам, каб наглядна праілюстраваць тысячагадовую памяць.

Народная скульптура, так яго зараз называюць,  15 метраў у вышыню, створана з бронзы па прынцыпах залатога сячэння і ўяўляе сабою шматфігурную кампазіцыю. 
Манумент свайго роду мадэль Брэста, якая аб'ядноўвае зборныя і гістарычныя вобразы. Тут Вітаўт, князь Васількавіч, Мікалай Радзівіл Чорны. 
Адлюстраваны летапісец, салдат і маці. А над імі лунае анёл, які паказвае шлях да Брэсцкай крэпасці. 
Да  сэрца горада, падкрэсліваючы ўнікальнасць. Бо гэта адзіны горад Беларусі, у цэнтры якога размешчаны мемарыяльны парк. 
Задумка архітэктара  Аляксея Андраюка. Ён як раз у творчым тандэме са скульптарам Аляксеем Паўлючуком працаваў над гэтым праектам. Дарэчы, першапачаткова помнік павінен быў выглядаць зусім інакш. 
Сярод варыянтаў было яшчэ прапанавана зрабіць вось такі мост, які нібыта аб'ядноўвае гістарычны Брэст і сучасны. Але пасля трынаццаці манументальных саветаў спыніліся на гэтай кампазіцыі. Гады пайшлі на вывучэнне гістарычных дакументаў, каб толькі барэльеф плошчай 11 квадратных метраў змясціў легенду аб заснаванні горада, Грунвальдскую бітву, выданне Бібліі, абарону Брэсцкай крэпасці і, вядома, асваенне космасу. 

Сёння помнік яшчэ і частка турыстычнага маршруту. Гэта месца прыцягнення дзякуючы бязвізаваму рэжыму сёлета наведалі госці з 59 краін. Увогуле больш за 19 тысяч чалавек. 
Экскурсаводы, распавядаючы іншаземцам пра наглядны бронзавы летапіс, у першую чаргу падкрэсліваюць, што гэта сімвал адзінства пакаленняў і візітная картка ўсіх нас, беларусаў, якія не забываюць сваю гісторыю.