Памятная алея да 75-годдзя вызвалення Беларусі з'явілася ў Мінску на вуліцы Геалагічнай

2 мая 2019

Ініцыятыву  праявілі самі жыхары – 50 дрэў высадзілі ў памяць  аб безыменных салдатах. Спачатку  распрацавалі  план-схему, потым узгаднілі яе з адміністрацыяй раёна, а пасля  сем'ямі выйшлі на высадку алеі. Дапаўняюць  ландшафтную кампазіцыю камяні-валуны.

Новая алея з'явілася ў рамках праекта "Зялёны двор разам". Дарэчы, за нядоўгі час існавання гэтай экаініцыятывы да яе далучыліся амаль 700 жыхароў Мінска.