Памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў ушанавалі ў Вілейцы

13 февраля 2020
Няхай памяць раскажа. Абласное мерапрыемства напярэдадні трыццаць першай гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана прайшло сёння ў Вілейцы. Кіраўніцтва аблвыканкама і прадстаўнікі  Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане ўсклалі кветкі да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам. Месцам сустрэчы Вілейку абралі невыпадкова - больш за сто жыхароў раёна адсюль адправіліся на вайну. Многія не вярнуліся.

Для гасцей воіны-інтэрнацыяналісты і жыхары горада падрыхтавалі творчую праграму. Затым у школах горада прайшлі ўрокі мужнасці, якія правялі рэальныя сведкі жудасных падзей -  ветэраны вайны ў Афганістане.