Памяць салдат узбекскага народа, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі ў Мінску

26 апреля 2019

Памяць салдат узбекскага народа, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны,  напярэдадні ўшанавалі ў Мінску іх баявыя таварышы. У Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з'ехаліся ветэраны са сталіцы і Мінскай вобласці, а таксама прадстаўнікі пасольства Узбекістана і грамадскіх арганізацый. У гады вайны паўтара мільёна узбекаў  плячо ў плячо з беларусамі ваявалі з нямецкімі акупантамі. Падчас сустрэчы ветэраны ўспомнілі страшныя падзеі ваенных ліхалеццяў і ўшанавалі тых, каго сёння няма ўжо побач.

Насірджан Юсупаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі: "Мы былі ў адной краіне, гэта наша агульная гісторыя. Мы разам перамагалі ў гэтай вайне, і на франтах вайны, і ў тыле. Дзякуючы намаганням усяго савецкага народа была дасягнута гэтая перамога".

Анатоль Адоньеў, старшыня савета Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў: "У мяне засталіся самыя шчырыя, самыя цёплыя, самыя добрыя ўспаміны аб тых днях. Гэта шчодры, добры, вельмі паважлівы народ, які з вялікай павагай ставіўся і да нашага беларускага, і зараз вось гэта сяброўства мацнее паміж нашымі народамі".

Для ветэранаў таксама правялі экскурсію па музеі і ўзнагародзілі памятнымі падарункамі.