Памяць загінуўшых у вайну дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР ушанавалі сёння ў парламенце

22 июня 2021

Тут адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця дзвюх мемарыяльных дошак. У спісах каля сотні імёнаў загінуўшых і прапаўшых без весткі герояў. Кожны - узор стойкасці і мужнасці, прыклад для пераймання. Лакацыю ўнеслі ў тэматычны раздзел міжнароднага праекта "Лічбавая зорка".

Падчас мерапрыемстваў прэзентавалі і кнігу "Яны былі першымі", на старонках якой упершыню апублікаваны архіўныя дакументы і невыдуманыя гісторыі жыцця.

Работа над кнігай ішла ў сціснутыя тэрміны і заняла каля года: у выданні закранута тэма айчыннага парламентарызму і гісторыя Вярхоўнага Савета. У хуткім часе кніга з'явіцца і ў продажы.