Памяць загінуўшых пры ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай аварыі ўшанавалі ратавальнікі

26 апреля 2014
На вуліцы Ігнаценкі ў Мінску сабраліся курсанты Камандна-інжынернага інстытута, юныя ратавальнікі-пажарныя і кіраўніцтва МНС, каб ускласці кветкі да мемарыяльнай дошкі героя Украіны. Наш зямляк Васіль Ігнаценка быў сярод першых, хто прыбыў да месца выбуху. Ён атрымаў вялізную дозу радыяцыі і менш як праз месяц памёр. Ушанавалі яго памяць і ліквідатары, якія прайшлі пекла Чарнобыля.