"Памяць не ведае меж". Пад такой назвай у гэтыя дні праходзіць мотапрабег украінскіх байкераў

25 июня 2018

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, калона стартавала ў Запарожжы. Сёння матацыклісты прыбылі ў Мінск. Перад гэтым яны наведалі месцы баявой славы ў Гомелі, Магілёве, Оршы, Віцебску і Хатыні. Заўтра калона працягне свой шлях па Беларусі.

Дзмітрый Махінько, удзельнік мотапрабегу: "Пабывалі на памятных месцах. Вельмі чыстыя месцы, вельмі чыстая краіна, нас гэта ўразіла, наколькі ўсё хораша і чыста. Увогуле, трэба з вас браць прыклад".

Віктар Сміркін, удзельнік мотапрабегу: "Дарогі ў вас добрыя, усе тэрыторыі побач добрыя. Нам вельмі падабаецца. Хочам наведаць Брэст, Брэсцкую крэпасць, заехаць у Белавежскую пушчу. Ну, і потым выйдзем на Украіну. Дзесьці на працягу яшчэ 7 дзён будзем у дарозе".

Агульная працягласць беларуска-ўкраінскага мотапрабегу складзе тры з паловай тысячы кіламетраў.