Памяць герояў ушанавалі ў Пружанах

6 июля 2019

Памяць герояў ушанавалі  ў Пружанах, што ў Брэсцкай вобласці. Там знаходзіцца брацкая магіла, дзе пахаваныя 265 абаронцаў. Гэта байцы Чырвонай арміі і партызаны. Большасць з іх загінулі падчас вызвалення горада. Апошнія 75 гадоў мясцовыя жыхары займаюцца ушанаваннем памяці сваіх герояў. Агульнымі намаганнямі яны аднаўляюць імёны невядомых салдат. У гэтым дапамагаюць рассакрэчаныя архівы, успаміны старажылаў і інфармацыя ад сваякоў-франтавікоў.

З 265 чалавек, пахаваных у брацкай магіле, невядомымі застаюцца імёны толькі двух абаронцаў.