Памяць герояў ушанавалі ў Пружанах

2 июля 2019

Напярэдадні свята  рэспубліканская акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага"  набыла небывалы маштаб 

Сёння памяць герояў ушанавалі  ў Пружанах. Там знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 265  абаронцаў. Гэта байцы Чырвонай Арміі і партызаны. Большасць з іх загінула падчас вызвалення горада. Апошнія 75  гадоў  мясцовыя жыхары займаюцца ўвекавечаннем памяці сваіх герояў. Агульнымі  намаганнямі  аднаўляюць імёны невядомых салдат. У гэтым дапамагаюць  рассакрэчаныя архівы, успаміны і інфармацыя ад сваякоў франтавікоў.