Паломнікі-хасіды чакаюць пропуску ва Украіну
Мы знаходзімся ў нейтральнай зоне паміж пунктам пропуску "Новая Гута" і "Новыя Ярылавічы" на беларуска-ўкраінскай мяжы. Тут, на ўездзе ва Украіну, затрымаліся 734 паломнікі-хасіды. Увесь дзень мы распавядалі пра тое, як фактычна жывуць тут сотні людзей, якія вымушана апынуліся на абочыне сем'ямі, з маленькімі дзецьмі. Юных вернікаў амаль 140 чалавек.Шасцёра дзяцей. Самаму маленькаму ўсяго 4 месяцы. Пад адкрытым небам шматдзетная сям'я ўжо другія суткі. Начавалі ўсе 8 у маленькай палатцы. Адэль прызнаецца, калі б ведала, што так адбудзецца, ніколі б не ўзяла дзяцей з сабою. Да святых месцаў ва Украіну яе сям'я ездзіць 20 гадоў, але такая сітуацыя ўпершыню.
Жыхары Ізраіля ўжо ў канцы гэтага тыдня рыхтуюцца сустрэць Новы год - 5781 ад стварэння свету. Гэта асаблівае свята для яўрэяў. У яго гонар паломнікі-хасіды з усяго свету кожны год накіроўваюцца ў гарадок Умань у Чаркаскай вобласці Украіны. Гэтая група паломнікаў таксама ехала на свята.
Сітуацыя з паломнікамі на кантролі прэзідэнта
Вернікі прайшлі пункт пропуску з беларускага боку "Новая Гута" і затрымаліся ў сумежным пункце пропуску "Новыя Ярылавічы". Там дарога аказалася перакрытая грузавікамі. Стаіць кардон. Прайсці далей ніхто не змог. Знаходжанне паломнікаў у нашай краіне з пачатку на кантролі кіраўніка дзяржавы. Ён даручыў аказаць усю неабходную дапамогу.МНС і Чырвоны Крыж аказваюць неабходную дапамогу паломнікам
На месца прыбылі супрацоўнікі МНС. Зараз яны разгортваюць цёплыя модулі. Таксама побач працуюць валанцёры Чырвонага Крыжа. Пры неабходнасці яны будуць аказваць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.
Бліжэй да вечара на тэрыторыю спантаннага лагера паломнікаў прыехалі некалькі аўтобусаў, каб людзі змаглі пераначаваць. У першую чаргу сем'і з дзецьмі.
Асноўнай групе людзей прыйдзецца правесці ноч у такіх палатках, усталяваных тут прама на зямлі. Тут жа мы бачым, што людзі рыхтуюць сабе ежу вось на такіх імправізаваных кухнях з вогнішчам. Колькі дзён правядуць людзі на нейтральнай паласе, сутыкнуўшыся са сцяной неразумення ўкраінскага боку, сказаць складана. Але беларусы абяцаюць, што ў гэтай сітуацыі без дапамогі не пакінем.













