"Палескія журавіны" ў новай серыі аўтарскага праекта Белтэлерадыёкампаніі "Адзін дзень"

26 ноября 2020
На Палессі здабываюць чырвонае золата і сотні тон вітаміна С за сезон. "Палескія журавіны" ў новай серыі аўтарскага праекта Белтэлерадыёкампаніі "Адзін дзень". Тут трактары плывуць па морах з журавін, а рукамі каштоўную ягаду збіраюць спецыяльна для стала англійскай каралевы. Сёння ў найбуйнейшай у Еўропе журавіннай гаспадарцы таксама вырошчваюць буякі і айву. А нядаўна запусцілі вытворчасць цукатаў. У чым поспех багатага ўраджаю? Для чаго на плантацыі свой пчальнік? Як захоўваюць вітамінную прадукцыю? Адказы сёння вечарам на "Беларусь 1". 
24 гадзіны з камандай "Палескіх журавін"  адразу пасля "Панарамы". Глядзіце праект "Адзін дзень" і ў кожную суботу.