Сёння сацсеткі, перш за ўсё амерыканскія медыягіганты, якія пазіцыянавалі сябе як пляцоўка для вольнага выказвання меркавання, ператвараюцца ў інстытуты новага лічбавага таталітарызму. Яны самі вырашаюць, каму будуць даваць слова, каму не будуць. І мы бачым, што амерыканская Феміда, амерыканскія органы заканадаўчай улады наогул ніяк не хочуць умешвацца ў гэты працэс і даюць медыягігантам поўную свабоду дзеяння.
Такое меркаванне пра "свабоду слова па-амерыканску" выказаў нашаму тэлеканалу намеснік дырэктара Інстытута стратэгічных даследаванняў і прагнозаў РУДН Павел Фельдман.













