Апёкавы цэнтр у Гомелі рыхтуецца прыняць першых пацыентаў

13 мая 2014
Сучаснае абсталяванне і якаснае абслугоўванне - усё гэта пра новы апёкавы цэнтр у Гомелі, які рыхтуецца прыняць першых пацыентаў. Кожны год у рэгіёне такая дапамога патрэбна каля тысячы пацярпелых. Беларуская ахова здароўя за апошнія гады зрабіла вялізны крок наперад. У рэканструкцыю і мадэрнізацыю бальніц укладзены сотні мільярдаў рублёў, самае сучаснае абсталяванне з'явілася не толькі ў сталіцы і абласных цэнтрах, але і ў раёнах.

Пра якасць медыцынскага абслугоўвання на перыферыі раскажа Аляксандр Харавец.

У руках гэтай далікатнай дзяўчыны здароўе жыхароў цэлага раёна. Другі год Марына Казлоўская працуе фельчарам хуткай дапамогі ў Дзяржынскай бальніцы. Работа не простая, але мяняць яе Марына нават і не думае.

Кругласутачна ў новым будынку хуткай дапамогі дзяжурыць 5 брыгад урачоў. І нават да самага аддаленага населенага пункта хуткая прыязджае аператыўна.

Вікторыя Вератэнская ў бальніцы другі тыдзень. Цяжарнасць няпростая. Родныя раілі звярнуцца да сталічных медыкаў. Аднак жанчына сама прыняла рашэнне лячыцца бліжэй да дома.

На стацыянарным лячэнні ў раённай бальніцы штодня могуць знаходзіцца каля 250 пацыентаў. Сучаснае абсталяванне дазваляе хутка і правільна паставіць дыягназ. Астатняе - за ўрачамі.

Зрабіць здымак у гэтым кабінеце штодня могуць каля сотні пацыентаў. Хоць яшчэ год назад справіцца з такім наплывам наведвальнікаў наўрад ці змаглі б, прызнаюцца ўрачы.

Павялічыць хуткасць апрацоўкі здымкаў, знізіць дозу апраменьвання і павысіць якасць вось такіх фатаграфій дапамог новы апарат.

Гэты апёкавы цэнтр у Гомелі толькі рыхтуецца прымаць першых пацыентаў. Аналіз крыві за адну хвіліну, сучасны аперацыйны блок і плошча пяць тысяч квадратных метраў. Унікальнае абсталяванне для апёкавых хворых забяспечваюць дадатковыя шанцы на акрыянне ў самых складаных сітуацыях.

Зараз у Гомелі будуць лячыць не толькі апёкі, але і складаныя раны, у тым ліку і трафічныя язвы, рабіць аперацыі рэканструктыўнай і пластычнай хірургіі. Чакаюць у новым цэнтры не толькі жыхароў краіны, але і пацыентаў з-за мяжы.

Усё, што ўкладваецца, можа і павінна працаваць на далейшае развіццё медыцыны. І гэта ўжо праверана на практыцы - толькі ў Мінскай вобласці экспарт медыцынскіх паслуг за апошнія тры гады вырас у пяць разоў. І гэты патэнцыял яшчэ да канца не вычарпаны.