Лета - час дзіцячага аздараўлення. І тысячы маленькіх беларусаў ужо адпачываюць у дзіцячых лагерах і санаторыях. Сваю першую змену школьнікаў сёння прыняў і лагер "Дружба" на базе адпачынку Белпошты. Сюды прыбылі каля 100 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. У кожнай змены - яна доўжыцца 18 дзён - свая тэматыка. Першая - мастацка-эстэтычная, другая прысвечана патрыятычнаму выхаванню, трэцяя - аздараўленча-спартыўнага кірунку. На тэрыторыі лагера ёсць альтанкі, трэнажорная зала, басейн. А таксама пляцоўкі для варкаўта, валейбола, баскетбола і футбола. Усе санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні выконваюцца.
Для пражывання дзяцей падрыхтаваныя камфортныя пакоі на 2-3 чалавекі. Арганізавана 5-разовае харчаванне. Плануецца, за гэты сезон тут адпачнуць каля 300 дзяцей.
Аздараўленчы лагер "Дружба" прыняў першую змену
17 июня 2020













