Аздараўленчыя лагеры сталічнага рэгіёна пачалі сезон адпачынку

7 июня 2017

Першыя змены прынялі некалькі тысяч школьнікаў. Акрамя спартыўных турніраў і забаўных праграм, сёлета акцэнт робяць на тэматычных занятках. Так, падчас летніх канікул вывучаюць англійскую, нямецкую і нават кітайскую мовы. А для старшакласнікаў арганізаваны профільныя атрады. Там яны, напрыклад, знаёмяцца з асновамі псіхалогіі, прадпрымальніцтва і рэкламы.

Людміла Хурсан, начальнік аздараўленчага лагера: "Кожны дзень ідуць мерапрыемствы спартыўнай накіраванасці, канцэртныя праграмы, турыстычныя праграмы. Сёння стаіць задача, каб у летні сезон адпачылі і старэйшыя дзеці 15-17 гадоў. У нас арганізаваны профільныя атрады. У іх рэалізуецца дадатковая праграма адукацыі сацыяльна-педагагічнага профілю, якая называецца "Пазнай сябе", гэта значыць псіхалагічны ўхіл".

Сёлета ў аздараўленчых лагерах сталічнага рэгіёна будуць адпачываць звыш 60 тысяч школьнікаў. У Мінскай вобласці для іх падрыхтаваныя больш за паўтысячы месцаў адпачынку з дзённым і кругласутачным знаходжаннем.