Аздараўленчыя лагеры Мінскай вобласці прынялі першых адпачывальнікаў

5 июня 2019
Для наведвальнікаў падрыхтавана насычаная спартыўная праграма. Напрыклад, у Валожынскім раёне спецыяльна да сезона аднавілі стадыён. Цяпер ён  з прафесійным пакрыццём, трэнажорамі, варкаўт-пляцоўкай і скаладромам. Тут штогод адпачываюць і юныя прафесійныя спартсмены. Гандбольны клуб сталіцы сёлета прыехаў на зборы.

Гэты аздараўленчы сезон адбудзецца ў пяць змен. Самыя папулярныя профілі здраўніц - палатачныя гарадкі, лагеры з вывучэннем замежных моў і IT-тэхналогій. Акрамя забаўнай праграмы, распрацаваны турыстычныя маршруты па знакавых мясцінах цэнтральнага рэгіёна.