Авечак пароды Iль-дэ-Франс разводзяць у Лагойскім раёне

15 февраля 2021

Новыя кірункі ў жывёлагадоўлі. У Лагойскім раёне займаюцца выгадоўваннем авечак пароды Іль-дэ-Франс. Гэта праект інвестараў з Ірана. Праца пакуль у асноўным племянная: баранчыкаў купляюць фермеры для паляпшэння генетыкі парод. Шануецца мяса, а таксама шэрсць. Кармы (а гэта збожжа і трава) аграрыі вырошчваюць самі. Нядаўна з'явіліся і авечкі раманаўскай пароды. Скрыжаванне з Іль-дэ-Франс праходзіць паспяхова і абяцае прынесці новыя бонусы.

Новыя праекты ў АПК Мінскай вобласці

Таксама іранскія інвестары развіваюць праект у АПК Барысаўскага раёна. Тут адкрылася новая малочная ферма. Усе каровы галштынской пароды. У планах - цэхи па перапрацоўцы малака, а таксама мяса птушкі.