Адказы на зямельнае пытанне па новых правілах

4 сентября 2014
У Мінскай вобласці пашырылі і ўдакладнілі спіс населеных пунктаў, дзе можна атрымаць ўчасткі для індывідуальнага будаўніцтва толькі праз аўкцыёны. Адпаведны дакумент уступае ў сілу ўжо ў верасні. Так званая аўкцыённая зона - гэта тэрыторыя ў радыусе 5-10 кіламетраў вакол сталіцы.

Уладзімір Гумараў, намеснік начальніка землеўпарадкавальнай службы Мінскага аблвыканкама: Тут участкі будуць давацца толькі па выніках аўкцыёнаў. Гэта для грамадзян, якія не маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і юрыдычным асобам таксама. Тыя, хто маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць атрымаць па-ранейшаму без аўкцыёну ўчасткі. Сёння ў нас на чарзе на атрыманне зямельных участкаў у вобласці стаіць каля 33 тысяч чалавек. З іх больш за 31 тысячу - тыя, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Адзначым, з 1 студзеня 2015 года садовыя таварыствы ў Мінскім раёне ствараць не будуць. А ў прыгараднай зоне Мінска ўсе здзелкі з нерухомасцю трапяць пад забарону на працягу пяці гадоў.