Адказнасць за заражэнне ВІЧ-інфекцыяй могуць перагледзець

4 Кастрычніка 2018

Магчымыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс напярэдадні ў Мінску абмеркавалі дэпутаты, медыкі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і беларусы, якія жывуць з ВІЧ. Асабліва востра пытанне стаіць у парах, калі адзін з партнёраў з дыягназам і не ўтойвае свой статус. Калі ў кагосьці з сямейнай пары выявяць вірус, то другога могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Усе прапановы ўдзельнікі дыскусіі накіруюць у Камісію па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў. Дэпутатам трэба іх дэталёва прааналізаваць.