Прапануюць узмацніць жорсткасць адказнасці за нзаконнае паляванне і рыбалку

21 августа 2013

Узмацніць жорсткасць адказнасці за нзаконнае паляванне і рыбалку - з такім намерам выступае Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету. На думку інспектараў, калі павялічыць штрафы ў сярэднім у тры разы, то гэта будзе неяк стрымліваць браканьераў. Паколькі ў некаторых выпадках штраф за кілаграм забітай жывёліны ніжэйшы, чым кошт мяса ў магазіне або на рынку. Абаронцы флоры і фаўны выступаюць і за ліквідаванне прававых прабелаў у правілах вядзення палявання і рыбалоўства.


Аляксандр Дуньковіч, намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі: Трэба зрабіць рыбалоўства і паляванне празрыстымі. Каб паляўнічаму і рыбалову было выразна зразумела, што можна рабіць, а што нельга. Каб было менш адміністрацыйных працэдур. І выразна зразумелая адказнасць.


Зрэшты, праблем інспектарам даюць і службовыя асобы, якія абавязаныя абараняць прыроду ад браканьераў, але на справе дапамагаюць ім. Такіх за гэты год да адказнасці прыцягнута амаль 700 чалавек.