Атрады БРСМ Маскоўскага раёна сталіцы адкрылі трэці працоўны семестр

7 июня 2019

Студэнты імкнуцца правесці канікулы з карысцю. Атрады БРСМ Маскоўскага раёна сталіцы адкрылі трэці працоўны семестр. У цырымоніі ўручэння працоўных пуцёвак прынялі ўдзел больш за сто байцоў і камандзіраў студатрадаў. Юнакоў і дзяўчат размеркавалі  ў арганізацыі Мінска і Мінскай вобласці. Працоўныя вакацыі працягнуцца да першага верасня.

У гэтым годзе зарэгістравацца ў студатрад можна ў рэжыме анлайн. У Маскоўскім раёне на ўдзел у працоўным семестры заяўкі падалі звыш чатырохсот чалавек.