Ацяпленне ў жылым фондзе Беларусі плануецца цалкам уключыць да канца тыдня
3 октября 2013
У поўным аб'ёме цяпло ўжо даюць у Магілёўскай вобласці. У Віцебскай і Гродзенскай - ацяпляецца больш за палову жылых дамоў, Брэсцкая і Мінская знаходзяцца на пачатковай стадыі. Уключэнне ацяплення ў жылых дамах Мінска пачалося з 2 кастрычніка.