Пра гэта сёння заявілі ў Мінгарвыканкаме. Як адзначылі спецыялісты, па новых правілах адключэнне ацяплення адбываецца калі на працягу трох дзён сярэднесутачная тэмпература - плюс восем градусаў. Спачатку батарэі пазбавяцца цяпла на прамысловых прадпрыемствах, затым у жылых дамах. У апошнюю чаргу - у бальніцах, школах, дзіцячых садках.
У мэрыі таксама падкрэслілі - дакладная дата адключэння ацяплення залежыць ад зменлівасці надвор'я.