Ацяпленне плануюць уключыць ужо заўтра

2 октября 2014
Ацяпленне ў школах, дзіцячых садах, паліклініках і бальніцах сталіцы плануюць уключыць ужо заўтра. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама. Пахаладанне паўплывала на рашэнне адпаведных службаў. Згодна з правіламі, цяпло ў сацыяльныя ўстановы пачынаюць даваць, калі на працягу пяці дзён сярэднясутачная тэмпература ніжэй за 10 градусаў. У кватэрах батарэі пацяплеюць, калі на працягу пяці дзён слупкі тэрмометраў не паднімуцца вышэй за 8 градусаў.