Габарытныя машыны будуць адпраўляць на штрафстаянку за няправільную паркоўку

28 февраля 2018

Грузавікі і аўтобусы, якія паркуюцца не па правілах, трапілі пад увагу ДАІ. Габарытныя машыны аўтаінспектары з гэтага часу могуць адпраўляць на штрафстаянку. Раней максімальным пакараннем за кінутыя ў забароненых месцах аўто быў толькі штраф. І то пры ўмове, што на месцы будзе вадзіцель.

Сёння ж сітуацыя змянілася. Падрабязнасці раскажа Аляксандр Харавец.

Парушэнне правілаў стаянкі нават на легкавым аўтамабілі можа прывесці да сур'ёзных аварый, бо памяншаецца агляд дарогі. Што казаць пра грузавікі ці аўтобусы. З-за такіх махін убачыць, што адбываецца на праезнай частцы, амаль немагчыма. Таму вадзіцелі на свае страх і рызыку выязджаюць на дарогу і спадзяюцца, што на іх паласе не будзе перашкод.

Вось і вадзіцель тралейбуса абураны. Пад'ехаць да прыпынку грамадскага транспарту ў гэтым выпадку яшчэ можна. Аднак часта ад такіх абы-як пакінутых аўто пакутуюць пасажыры.

Яшчэ нядаўна паўплываць на такіх парушальнікаў інспектары ДАІ маглі толькі праз штраф. А для гэтага патрэбна было знайсці ўсе звесткі аўтаўладальніка. Патэлефанаваць. Дачакацца яго прыходу. І толькі потым уручыць квітанцыю на аплату парушэння, што часам прыводзіла да сур'ёзных замінак. Эвакуіраваць жа такія машыны было нельга. Сёння сітуацыя змянілася.

Пры гэтым за такое парушэнне аўтауладальнікам прыйдзецца аплаціць штраф. Яго памер 122 рублі. Пры складанні паўторнага пратакола на працягу года сума павялічыцца ўдвая. Акрамя таго, кашалёк парушальніка патаннее і за прымусовую эвакуацыю.

Па словах спецыялістаў, сёння штодня на штрафстаянкі дастаўляюць ад 5 да 10 грузавікоў або аўтобусаў, якія парушаюць правілы. Вядома, для Мінска гэтая лічба невялікая. Такіх кінутых аўто нямала на сталічных вуліцах. Аднак пакараць парушальнікаў не самамэта. Галоўнае, кажуць інспектары ДАІ, зрабіць горад больш бяспечным як для вадзіцеляў, так і для пешаходаў.