Адмена пагранічных праверак цягніка Кіеў - Мінск не прымусіць сябе чакаць

25 сентября 2013
Пра гэта сёння паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль падчас сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Анатолем Рубінавым. Дыпадносінам дзвюх краін больш як 20 гадоў. Па выніках мінулага года двухбаковы тавараабарот дасягнуў рэкорднай адзнакі і склаў амаль 8 мільярдаў долараў. Як адзначана, шмат увагі ў двухбаковых адносінах надаецца таксама пытанням спорту, навукі, адукацыі, супрацоўніцтва ў касмічнай сферы. Наступны год аб'яўлены Годам культуры Беларусі ва Украіне. А 2015-ы - Годам украінскай культуры ў нашай краіне.