Адкрыты "недзіцячы" дыялог

25 сентября 2015

Вялікая экскурсія па Музеі беларускай дзяржаўнасці і адкрыты "недзіцячы" дыялог з тымі, хто яшчэ ўчора быў школьнікам. У Мінску адбылася сустрэча прадстаўнікоў самага аўтарытэтнага грамадскага аб'яднання краіны з юнакамі і дзяўчатамі, якім сёлета споўнілася 18, а значыць, яны ўпершыню змогуць удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Гэта тыя, хто скончыў школы з залатымі медалямі і атрымаў поспех у спорце - увогуле, моладзь, на якую ўжо сёння разлічвае краіна. Тут гаварылі шмат і без купюр пра тое, як важна зрабіць правільны выбар, асабліва ў сучасным свеце і напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі краіны, аб тым, чаго дасягнула Беларусь за апошнія гады і чаго яшчэ можа дасягнуць і, зразумела, распавялі аб працы грамадскіх прыёмных і, у цэлым, "Белай Русі".

Людміла Шыпай, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі РГА "Белая Русь": "Яны будуць упершыню рабіць выбар не толькі для сябе, не толькі для сваёй сям'і, але і для краіны. Іх голас далучаецца да вялікай колькасці галасоў і дазваляе зрабіць выбар, мы спадзяемся, правільны выбар. І мы хочам паказаць, што ж адбывалася з нашай краінай за апошнія 20 гадоў і ўбачыць перавагі, якія ёсць".

Пасля завяршэння адкрытага дыялогу маладых людзей чакала экскурсія па Музеі беларускай дзяржаўнасці.