Адкрыты дыялог у Барысаве на форуме "Беларусь - гэта мы"

9 октября 2020

Працаўладкаванне, грантавая падтрымка і развіццё сацыяльных праектаў. Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі падчас сённяшняга адкрытага дыялогу ў Барысаве. Арганізаваны ён у рамках рэгіянальнага маладзёжнага форуму "Беларусь - гэта мы” і аб’яднаў больш за 800 удзельнікаў з усёй Мінскай вобласці. Яны наведалі некалькі лакацый. Прыемным бонусам праграмы сталі знакавыя прадпрыемствы і ўстановы цэнтральнага рэгіёна. Сярод іх - індустрыяльны парк "Вялікі камень", агракамбінат "Дзяржынскі", заводы "БелДжы", "БелАЗ", "Штадлер".

На базе 25-й барысаўскай школы абмяркоўвалі сучасныя падыходы і методыкі адукацыі. Электронная школа, смарт-урокі, інфармацыйныя тэхналогіі актыўна выкарыстоўваюць у адукацыйным працэсе. Таксама ў рамках форуму арганізавана выстава маладзёжных праектаў.