Адкрыты дыялог з мэрам

25 ноября 2014

Студэнты, вучні і прадстаўнікі працоўнай моладзі сёння задалі свае пытанні старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу. Падчас сустрэчы прагучалі амаль 20 пытанняў рознай тэматыкі. Ці стане вуліца Карла Маркса пешаходнай, калі ў Мінску з'явяцца пляцоўкі для выгулу сабак і якіх змен чакаць у сталічнай жыллёва-камунальнай гаспадарцы? Адказы ў Наталлі Кузміцкай.



Удзельнікі гэтага адкрытага дыялогу сабраліся ў зале задоўга да прыезду галоўнага спікера. Больш за 200 чалавек: вучні, студэнты, прадстаўнікі працоўнай моладзі. Бо гэта, бадай, адзіны шанц пазнаёміцца з новым мэрам горада і падзяліцца сваімі думкамі наконт таго, якім павінен быць Мінск.


Між тым, новы мэр гатовы ад слоў перайсці да справы, а размовы з залы перанесці ў кабінеты адказных спецыялістаў. Каб ніводная канструктыўная прапанова не засталася без увагі.


Дыялог атрымаўся не толькі адкрытым - творчым. Пытанні не проста агучвалі - ілюстравалі.


Каб стаць удзельнікам адкрытага дыялогу, неабавязкова было прысутнічаць у зале, за ходам сустрэчы старшыні Мінгарвыканкама з моладдзю можна было назіраць анлайн, праз папулярны мікраблог, там жа некаторыя пакідалі свае пытанні.


Падчас двухгадзіннай размовы агучылі каля 20 пытанняў разнастайнай тэматыкі. Моладзь хвалююць агульнагарадскія праблемы: паркоўкі, экалогія, інфраструктура, і ўласныя - магчымасць атрымання льгот і жылля маладымі спецыялістамі.