Адкрыты дыялог з чэмпіёнамі

9 сентября 2015

Сёння студэнты спартыўных факультэтаў сталічных ВНУ і выхаванцы спартшкол сустрэліся з алімпійцамі і шматкратнымі пераможцамі чэмпіянатаў Еўропы і свету. Падчас імправізаванага ток-шоу пра свой шлях у вялікі спорт расказалі Аляксандра Герасіменя, Дзмітрый Дашчынскі, Эльвіра Герман і Яўген Цуркін. Сустрэча прымеркавана да Тыдня спорту і здароўя, што зараз праходзіць у краіне.

У сталіцы сёння больш за паўсотні спартыўных секцый розных узроставых груп - для школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў. Для фізічнага развіцця студэнтаў у кожнай ВНУ таксама ёсць разнастайныя спартыўныя клубы. Наборы ў іх праводзяцца на працягу ўсяго года.