Падтрымаць маладзёжныя стартапы і рэалізаваць іх на практыцы. Мэр Мінска сустрэўся сёння з фіналістамі праекта БРСМ "100 ідэй для Беларусі". Фармат адкрытага дыялогу сабраў 15 аўтараў. Яны змаглі прэзентаваць свае інавацыйныя распрацоўкі, задаць пытанні. Уладзімір Кухараў адзначыў імкненне маладых людзей палепшыць сацыяльна-эканамічную сферу сталіцы, а таксама падкрэсліў, што кожны праект на асаблівым кантролі.
Сёлета на праект "100 ідэй для Беларусі" было пададзена больш за тысячу заявак, лепшыя 120 работ прэзентавалі на выставе ў "Вялікім камені". Там прайшоў фінал конкурсу. 4 сталічныя праекты з 15 сталі пераможцамі ў розных намінацыях.













