Адкрыты дыялог БРСМ

24 марта 2015

Адкрыты дыялог моладзі Беларусі сёння пачаўся з экскурсіі па Мінскім заводзе колавых цягачоў. На стратэгічна важным беларускім прадпрыемстве самыя ініцыятыўныя маладыя людзі краіны змаглі ўбачыць усе этапы вытворчасці вялікіх машын пад маркай "Волат". Акрамя таго, тут жа, у актавай зале, ужо пасля экскурсіі свае ідэі і прапановы ў самых розных сферах абмяркоўвалі з кіраўніком Саюза моладзі Андрэем Беляковым. Актывісты, якія прыехалі з усёй краіны, разам абмеркавалі ідэю новага спартыўнага свята, а таксама падзяліліся планамі святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў рэгіёнах.

А пасля адкрытага дыялогу больш за 150 молодых і ініцыятыўных людзей з усёй краіны адправяцца на тэрыторыю былога лагера смерці "Трасцянец". Менавіта там сёння ўдзельнікі форуму пасадзяць яблыневы сад. 70 гадоў міру - 70 маладых дрэў. Фактычна, гэта працяг патрыятычнай акцыі "Кветкі Перамогі".