Адкрытае першынство па рыбнай лоўлі сярод аматараў і прафесіяналаў адбылося на беразе вадасховішча ў Лошы

23 сентября 2017

Канкурэнцыю ў барацьбе за вялікі ўлоў вопытным камандам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету склалі каманды СМІ - Белтэлерадыёкампаніі і медыяхолдынга "СБ. Беларусь сёння". Лепшых рыбакоў выбіралі ў трох намінацыях: камандным, асабістым заліку і "Трафей" - па вазе самай буйной рыбы. Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы, дыпломы і кубкі. Апетытнай узнагародай зразумела, стаў іх улоў.

Завяршыліся спаборніцтвы сяброўскай юшкай. Такія першынствы праводзяцца не першы раз. Аматараў падлёднай лоўлі збяруць на зімовай рыбалцы.