Адкрыты рэгулярныя чыгуначныя зносіны паміж Оршай і Наньчанам

20 марта 2019

Напярэдадні з беларускага райцэнтра ў кітайскі горад прыбыў міжнародны кантэйнерны цягнік. На вакзале адбылася ўрачыстая цырымонія. Прайшоўшы больш за 11 тысяч кіламетраў па тэрыторыі Беларусі, Расіі, Манголіі і Кітая, па маршруце Эканамічнага пояса "Шаўковага шляху", цягнік даставіў у Наньчан 41 кантэйнер з беларускімі ўгнаеннямі з торфу і піламатэрыяламі. У гэты ж дзень першы экспартны цягнік ужо з кітайскай прадукцыяй (пераважна з электратаварамі і адзеннем)  адправіўся назад у Оршу.