Адкрыты прамы рух па праспекце Незалежнасці ў раёне вуліцы Філімонава

4 ноября 2015

Сёння ў сталіцы адкрылі прамы рух па праспекце Незалежнасці ў раёне вуліцы Філімонава. Працягласць новага участка прыкладна кіламетр. Пры гэтым адноўлены пуцеправод паднялі на вышыню два метры. А вось участак вуліцы Філімонава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Скарыны часова закрылі. Тут пачаўся другі этап будаўніцтва транспартнай развязкі. У сувязі з закрыццём участка вуліцы Філімонава рух усіх відаў транспарту часова арганізаваны у аб’езд па вуліцах Францыска Скарыны, Кірыла Тураўскага і Жасмінавай.