Адкрыццё "Славянскага базару ў Віцебску" на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у 22:00

16 июля 2020
Сёння ў Віцебску пачынае працу міжнародны прэс-цэнтр форуму мастацтваў, у чашы амфітэатра пройдзе запальванне імянной зоркі ўладальніка спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і паразумення". Пераможцы мінулых дзіцячага і дарослага вакальных конкурсаў прымуць удзел у цырымоніі ўзняцця флага "Славянскага базару". Віцебск у чаканні адкрыцця новых імёнаў на эстрадзе. 
Чакаем адкрыцця. Трансляцыі з Віцебска будуць даступныя на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у адзін час - 22:00.