Навукова-эксперыментальная вытворчасць сухіх малочных прадуктаў і інгрэдыентаў адкрылася сёння ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці Акадэміі навук. Гэта не толькі вопытна-прамысловая пляцоўка, але і малатанажная вытворчасць спецыялізаваных малочных прадуктаў, у тым ліку для дзяцей, хворых на фенілкетанурыю, сухіх сумесяў для марожанага, а таксама імпартазамяшчальных харчовых дабавак для мясной і малочнай прамысловасці. На выхадзе такі тавар па кошце будзе ўдвая танней за замежныя аналагі.
Створана інавацыйная база будзе выкарыстоўвацца і для практычнага навучання. Спецыялістаў прадпрыемстваў, навучэнцаў каледжаў і студэнтаў ВНУ аграрнага профілю навучаць сучасным працэсам мембраннага канцэнтравання, электрадыялізу і сушкі малочнай сыравіны.













