Адкрыццё фестывалю "Маладзечна-2023" адбудзецца 9 чэрвеня - прамую трансляцыю канцэрта пакажа "Беларусь 1"

9 июня 2023

Музыка будзе гучаць і ў Маладзечне! Ужо сёння ўвечар адбудзецца адкрыццё аднаго з самых маштабных конкурсаў краіны - Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2023".

Генеральныя рэпетыцыі канцэрта ўжо стартавалі. Удзел у ім возьмуць фіналісты і пераможцы праектаў X-Factor і Фактар.by. Пад акампанемент Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра імя Фінберга артысты выканаюць знаёмыя беларускія хіты і аўтарскія трэкі. Прамую трансляцыю канцэрта пакажа тэлеканал "Беларусь 1".

Таксама па ўсім горадзе сёння пачнуць сваю працу тэматычныя пляцоўкі і выставы.