Айчынныя эколагі падпісалі дамову аб супрацоўніцтве з літоўскімі і расійскімі калегамі

5 ноября 2013

Будучыня атамнай энергетыкі Беларусі: ад адкрытага дыялогу - да сумесных праектаў. Сёння айчынныя эколагі падпісалі дамову аб супрацоўніцтве з літоўскімі і расійскімі калегамі. Гэта значыць, што зараз праект маніторынгу навакольнага асяроддзя ў раёне будаўніцтва атамнай станцыі атрымаў статус міжнароднага.

Аналіз проб глебы, паветра і вады з Астраўца і з самой будаўнічай пляцоўкі будуць праводзіць не толькі беларускія навукоўцы, але і грамадскія арганізацыі краін-суседак. Гэта забяспечыць максімальную адкрытасць па ўсіх экалагічных пытаннях, тым часам як адказы на ўсе пытанні тэхнічныя ўжо даўно даў беларускі бок.

Нагадаем, першыя пробы ў Астравецкім раёне былі ўзятыя ў сярэдзіне кастрычніка, а ўжо ў канцы гэтага месяца вынікі працы будуць апублікаваныя ў адкрытым доступе ў Інтэрнэце і названыя прэсе.


Праектам маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Астравецкім раёне зацікавіліся і навукоўцы з Францыі і Фінляндыі, якія лічацца своеасаблівымі заканадаўцамі ў сферы экалагічнай бяспекі і атамнай энергетыкі. Плануецца, што ў найбліжэйшы час яны таксама далучацца да беларускага праекта.