Адпачынак у дзіцячых лагерах з папраўкай на эпідсітуацыю

30 марта 2021
Дзіцячыя аздараўленчыя лагеры краіны пачалі падрыхтоўку да новага сезона. Зразумела, з папраўкай на эпідсітуацыю. Напрыклад, у Шчучынскім раёне свой уклад у добраўпарадкаванне мясцовага лагера ўнеслі школьнікі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія праз некалькі месяцаў прыедуць сюды на адпачынак, сёння прыбралі леташнюю лістоту і ўсталявалі шпакоўні. У якіх умовах будуць жыць дзеці - рэпартаж Юрыя Карняловіча.