Адпачыць з карысцю для здароўя

1 августа 2014

Група японскіх дзяцей ужо трэці раз праводзіць свае летнія канікулы ў беларускім Зубраняці. Дзякуючы спецыяльнай праграме больш за сотню дзяцей з Краіны ўзыходзячага сонца не проста папраўляюць сваё здароўе, але і знаёмяцца з краінай і, паводле іх жа прызнання, ужо палюбілі Беларусь.


Больш падрабязна Аляксей Радзівонаў.


Не проста адпачыць, але і, вядома, паправіць сваё здароўе дзеці з японскага горада Карыяма, што ў прэфектуры Фукусіма, прыязджаюць у Беларусь ужо трэці раз.


Масаміцу Сасакі, ганаровы консул Беларусі ў рэгіёне Тахоку , Японія: Я увесь час пераконваюся, што гэта выдатная краіна са сваёй багатай гісторыяй і культурай. І, вядома, самае галоўнае, што гэта заўважылі і нашы дзеці, ім тут вельмі падабаецца, і яны спадзяюцца зноў сюды прыехаць.


18 японскіх дзяцей атрымалі пуцёўку ў беларускую здраўніцу, першым чынам, па медыцынскіх сведчаннях. Штодзённыя аздараўленчыя працэдуры, пачынаючы з кіслародных кактэйляў і заканчваючы спецыяльнымі ваннымі і спелеапячорамі.


Надзея Ануфрыева, дырэктар ДАЦ Зубраня: Самы лепшы аздараўленчы адпачынак - гэта добры настрой, гэта выдатныя ўзаемаадносіны, таму што мы не толькі гартуемся фізічна, але і псіхалагічна мы павінны адужэць за лета.


Фактычна за два тыдні яны ўжо наведалі самыя папулярныя сярод турыстаў гістарычныя месцы нашай краіны. Больш за ўсё, паводле слоў важатых замежнага атрада, спадабаліся Мірскі і Нясвіжскі замкі.


У адказ на беларускія падарункі замежная дэлегацыя падрыхтавала сюрпрызы і для нашых дзяцей. На галоўнай сцэне аздараўленчага цэнтра японскі калектыў Мандзюсяка ўсіх уразіў сваім танцавальным шоу ў незвычайных нацыянальных касцюмах.


Акрамя спартыўных і творчых мерапрыемстваў, у лагеры Зубраня беларускія і японскія дзеці ўжо пачалі рыхтаваць свой падарунак удзельнікам Алімпіяды-2020, а менавіта: разам малююць карціну, якую прадставяць на міжнародным форуме як самае вялікае палатно сяброўства ў свеце.


А збяруць разам гэтую карціну адразу амаль сто краін. Дзеці кожнай з якіх на працягу шасці гадоў будуць маляваць як яны ўяўляюць сяброўства - пасля чаго практычна адразу перад пачаткам Алімпіяды тое самае палатно сшыюць са шматлікіх кавалачкаў, сабраных, у прамым сэнсе гэтага слова, з усяго свету.