Аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў адкрылі ў Нясвіжскім раёне

7 ноября 2018

Адкрываць сацыяльна значныя аб'екты да 7 Лістапада стала ў нашай краіне традыцыяй. Падарункі атрымалі ўсе рэгіёны Беларусі. Сёння аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў адкрылі ў Нясвіжскім раёне. Установа будзе працаваць на базе старой школы, якая знаходзіцца ў вёсцы Леановічы. Будынак сур'ёзна рэканструявалі, зрабілі сучасны рамонт. Сёння тут прадугледжаны месцы для пражывання 30 чалавек (гэта інваліды, а таксама пажылыя адзінокія людзі). Для іх створаны ўсе ўмовы - камфортныя пакоі, кабінеты медыцынскага і сацыяльнага персаналу, працэдурныя, сталовая, кухня. Па словах старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніда Анфімава, клопат аб пажылых і інвалідах - краевугольны камень сацыяльнай палітыкі дзяржавы, і цяперашняе мерапрыемства таму пацвярджэнне.

Для Нясвіжскага раёна аддзяленне - гэтая адзіная такая ўстанова ў рэгіёне. Ужо ў сярэдзіне снежня сюды прыедуць першыя пастаяльцы. Дададзім, што адкрыццё аддзялення дазволіла стварыць больш чым 20 рабочых месцаў.