Пра новы парадак аплаты камунальных паслуг распавёў намміністра ЖКГ Віталь Смірноў. Так, ад вывазу смецця можна будзе адмовіцца тым, хто жыве ў сельскай мясцовасці: досыць звярнуцца ў эксплуатуючую арганізацыю, і да 6 месяцаў плата за гэтую паслугу налічацца не будзе. Некаторыя катэгорыі грамадзян атрымаюць зніжкі на электраэнергію.
Зараз ведамства працуе над дакументамі, якія дазволяць павысіць якасць паслуг. Асаблівая ўвага - матэрыяльнай адказнасці пастаўшчыкоў паслуг, плаце за карыстанне жылымі памяшканнямі ў інтэрнаце.













