Адборачныя туры шоу Я магу! праходзяць ва ўсіх буйных гарадах краіны

4 Кастрычніка 2014
Калі вы таленавітыя і здольныя здзівіць, то вам - на кастынг шоу Я магу!.Адборачныя туры праходзяць ва ўсіх буйных гарадах краіны. Сёння другі дзень праглядаў у Брэсце. Творчая група Белтэлерадыёкампаніі кожнаму з удзельнікаў дае шанец паказаць свае здольнасці. Узрост канкурсантаў не мае значэння. Гэта амбіцыйныя людзі, абсалютна розных прафесій і захапленняў. У Брэсце сёння зноў здзіўлялі эксклюзівам. Танцавалі на роліках, віртуозна ігралі на музычных інструментах і нават прыйшлі паказаць свой талент цэлым сямейным падрадам.

На экран трапяць усе ўдзельнікі кастынгу. На канале Беларусь 1 - дзённікі шоу. За галоўны прыз - 100 мільёнаў рублёў - канкурсанты будуць змагацца ў фінале. Імёны шчасліўчыкаў, якія прадоўжаць свой шлях у народным тэлевізійным шоу, стануць вядомыя ўжо ў лістападзе.