Мастацкі погляд на беларускія палі і рэкі - у галерэі "Універсітэт культуры". «Імгненні жыцця» злавіла ў асабісты фотааб'ектыў Людміла Сідзенка. А моманты Вялікай Айчыннай да Дня Перамогі сабралі ў выставы вядучыя арт-галерэі сталіцы. Ад ваенных палотнаў да інтэрактыўных экскурсій. Больш арт-месцаў на культурным маршруце - у нашым традыцыйным дайджасце.
Прагуляцца па Мінску не маршрутам ад і да галоўных галерэй, а пашпацыраваць нетыпова. Праз топ цікавых месцаў, якія ў адзін даведнік сабралі дзеці. Яго прэзентуюць на першай дзіцячай біенале краіны. І такі бязрамачны крэатыў - у Цэнтры сучасных мастацтваў.
Своеасаблівы дзіцячы сад з прасторай для творчасці нават на сценах. Маштабны міжнародны форум - не толькі памаляваць, але і паканкурыраваць - адкрылі ўчора.
У выставачных залах - ініцыятывы і педагагічныя праекты. Як дарослыя, напрыклад, прапанавалі стаць архітэктарамі на паперы. Праз дзіцячае ўспрыманне – шматкватэрныя дамы і нават люкі Мінска праз 30 гадоў. Альбо як дзеці з аўтызмам сумяшчаюць мастацтва і арт-тэрапію – пабачыце ў праграме мастачкі Наталлі Жыгамонт.
Паралельна з тэматычнымі тыднямі - Кубак Беларусі па мастацкай творчасці і выстава ад міжнароднага конкурсу "Мы - дзеці Космасу", дзе паўдзельнічалі 20 тысяч работ ад прадстаўнікоў 17 краін свету. Лепшыя - на Някрасава, 3 да чэрвеня.
Не менш інтэрактыву для дзяцей - у музеі Вялікай Айчыннай. Напярэдадні Дня Перамогі адчуць сябе сапраўдным разведчыкам і аказаць першую дапамогу параненым. Галоўнае сховішча ваенных успамінаў краіны прапануе прачуць трагедыю праз інтэрактыўныя экскурсіі, тэатралізаваныя канцэрты і паказы анімацыйных стужак.
Для закаханых у смарганыя кніжныя старонкі "радкі памяці" выставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы. Як перадалі жах вайны пісьменнікі-франтавікі. Колас, Чорны, Шамякін. Акрамя выданняў - ваенны архіў. Матывацыя да Перамогі - у сценгазетах і салдацкіх лістах.
Рыфмы, якія натхнялі ісці ў бой, - у зборніку паэзіі ад 1949 года. На выставе – эксклюзіўныя архівы, дзе самі партызаны і падпольшчыкі апісвалі сваё жыццё на вайне.
Калі ёсць жаданне пачуць класіку ваенных гадоў, 9 Мая вам на плошчу Перамогі. Тут традыцыйна кульмінацыя свята. Пабачыце высокатэхналагічнае шоу. Прастора літаральна стане календаром-успамінам 40-ых дзякуючы экранам, відэахроніцы і ажыўшым фотаздымкам. А праз незвычайныя дуэты даведаецеся пра гістарычныя подзвігі медыкаў, святароў і настаўнікаў у гады вайны. Пачатак канцэрта – у 21:30. Наперадзе – вялікія выхадныя. Шмат часу для сваіх маленькіх подзвігаў і паралельна перадышкі ў культурным фармаце. Ідэі для вашых маршрутаў – на сайце БТ.













