Ад Рыма да Мінска. Факел II Еўрапейскіх гульняў перададзены ў музей Белтэлерадыёкампаніі

1 января 2020
Факел II Еўрапейскіх гульняў і медаль спаборніцтваў упрыгожаць музей Белтэлерадыёкампаніі. Напярэдадні артэфакты былі перададзеныя арганізатарамі. 

Дарэчы, гэта менавіта той факел, які пераадолеў амаль 8 тысяч кіламетраў ад Рыма да Мінска. Пабываў у 55-ці населеных пунктах на тэрыторыі васьмі краін - Італіі, Славакіі, Славеніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і Беларусі. У эстафеце прынялі ўдзел 450 факеланосцаў, сто валанцёраў і 10 захавальнікаў агню. 

Павел Булацкі,  дырэктар дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5": "Для Белтэлерадыёкампаніі II Еўрапейскія гульні сталі экзаменам,  які мы паспяхова здалі. Бо такога асвятлення топавай спартыўнай падзеі, якая адбываецца ў нас на тэрыторыі, яшчэ не было ў гісторыі. Ну і, вядома, Белтэлерадыёкампанія паказала годна. Пачынаючы  ад саміх спаборніцтваў, заканчваючы  інфармацыйнай прасторай, якая была вакол гэтых гульняў. Шматлікія студыі, сінхроны, прамыя ўключэнні. Канал "Беларусь 5" наогул стаў кругласутачным, таму мы справіліся  з гэтай задачай годна".

Нагадаем, удала склаліся II  Еўрапейскія гульні і для нашых атлетаў. Другое месца ў медальным заліку, наперадзе толькі каманда Расіі. У гаспадароў 69 узнагарод, 24 з якіх вышэйшай пробы!