Ад Пекіна да Мінска за 9 гадзін

1 мая 2015

Сёння пачаліся рэгулярныя авіязносіны паміж сталіцамі Кітая, Беларусі і Венгрыі. Маршрут ужо назвалі эканамічным поясам Шаўковага шляху. Адкрыццё рэйса абгрунтаванае попытам - за апошнія 4 гады паветраныя зносіны паміж Азіяй і Беларуссю павялічылася больш чым у 2 разы. Дарэчы, першы рэйс быў запоўнены на 100%. А пасажыраў у аэрапорце сустракалі традыцыйнай вадзяной аркай.

Кампанія Air China плануе выконваць рэйсы на самалётах уласнага авіяпарка 4 разы на тыдзень. Для пасажыраў, якія ляцяць праз Мінск транзітам, час чакання палётам не перавысіць паўтары гадзін.