Беларуская чыгунка запускае эксперыментальны маршурут для зручнасці аматараў масавых мерапрыемстваў. Чыгуначны састаў будзе адпраўляцца ад станцыі Масюкоўшчына ў 22:20 і хутка прыбываць на платформу Мінск-Паўночны. Увядзенне гэтага маршрута звязана з канцэртамі, якія пройдуць 19, 22 і 27 кастрычніка на галоўнай пляцоўцы Мінск-Арэны. Кошт праезду складзе 700 рублёў.