Асвод ва ўзмоцненым рэжыме сочыць за сітуацыяй на вадаёмах

6 марта 2017

Цёплае надвор'е і дажджы паспрыялі хуткаму раставанню лёду. Прадбачыць, дзе ён страціў трываласць, даволі складана. У сувязі з гэтым ратавальнікі заклікаюць аматараў зімовай рыбалкі не рызыкаваць і нагадваюць, што зараз ў Мінскай вобласці дзейнічае забарона выхаду на лёд.