Асвяжыць у памяці яркія моманты. 1 студзеня на "Беларусь 1" - дзіцячае "Еўрабачанне"

31 декабря 2018

Заўтра, 1 студзеня, святочны эфір "Беларусь 1" працягне дзіцячае "Еўрабачанне". Асвяжыць у памяці яркія моманты тэлешоу можна будзе ў 12:40. Самая вялікая сцэна ў гісторыі конкурсу, 20 краін-удзельніц і непадробныя эмоцыі юных артыстаў у фармаце высокай дакладнасці. А адразу пасля - бэкстейдж тэлепраекта ў фільме Агенцтва тэленавін "Light up! Дзіцячае "Еўрабачанне 2.0". Тое, што засталося за рамкамі тэлевізійнай трансляцыі, але апынулася ў рэпарцёрскім фокусе.